Лаўрышаўскае евангелле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лаўрышаўскае евангелле — рукапіснае ілюмінаванае напрастольнае евангелле-апракас, створанае ў пачатку XIV стагоддзя[1][2] для праваслаўнага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра пад Навагрудкам, выдатны прыклад ілюстраванай рукапіснай кнігі ў Беларусі ў Сярэдневякоўі.
| ||
Лаўрышаўскае евангелле. 2 пал. XIII — пач. XIV стагоддзя[1], вокладка XVI ст. | ||
Тэхніка | рукапіс | |
---|---|---|
Бібліятэка Чартарыйскіх, г. Кракаў, Малапольскае ваяводства, Польшча | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першая ўкладная грамата ў Евангелле датавана 1329 годам, што дае падставы для датавання самога Евангелля[3]. Некаторыя даследчыкі[1] звязваюць стварэнне кнігі з заснаваннем у пачатку XIV стагоддзя Літоўска-Навагрудскай мітраполіі і з дзейнасцю князя наваградскага Міхаіла-Карыята Гедзімінавіча (у першай укладной грамаце у Евангелле згадана будаўніцтва князем царквы пасля яго вяртання з ардынска-маскоўскага палону).
Напісана на царкоўнаславянскай мове, прысутнічаюць надпісы на старабеларускай.