Джавані Ларэнца Берніні, Джан Ларэнца Берніні (італ.: Giovanni Lorenzo Bernini; 7 снежня 1598, Неапаль — 28 лістапада 1680, Рым) — італьянскі архітэктар і скульптар, самы значны прадстаўнік рымскага і ўсяго італьянскага барока, вучань свайго бацькі П’етра Берніні. Творчасць Джавані Берніні можа служыць эталонам эстэтыкі барока, для яе характэрны «павышаная эмацыйнасць, тэатральнасць, актыўнае проціборства прасторы і масы, спалучэнне рэлігійнай афектацыі з падкрэсленай пачуццёвасцю»[6].
Джавані Ларэнца Берніні | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 7 снежня 1598[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лістапада 1680[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Італія |
Бацька | П'етра Берніні[5] |
Жонка | Caterina Tezio[d] |
Дзеці | Даменіка Берніні[d] |
Род дзейнасці | скульптар, дзеяч мастацтваў, мастак, архітэктар, архітэктурны чарцёжнік, дызайнер |
Жанр | скульптура, архітэктура |
Мастацкі кірунак | барока |
Заступнікі | Шыпіёнэ Баргезэ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Творчасць
Яго архітэктурныя пабудовы вылучаюцца прасторавым размахам і пышнасцю дэкору, дынамікай формаў, перспектыўнымі і светлавымі эфектамі, цэласным сінтэзам мастацтваў (ансамбль плошчы Святога Пятра, 1657—63, і царква Сант-Андрэа, 1653—58, фантан на П’яцца Навона, 1648—51, у Рыме). Арганічна спалучаў архітэктуру і скульптуру, выкарыстоўваў розныя матэрыялы, размалёўку, пазалоту (інтэр’еры сабора Святога Пятра, 1657—66).
Скульптуры Берніні ўласцівыя імклівасць руху, спалучэнне рэлігійнай афектацыі і экзальтацыі пачуццяў («Апалон і Дафна», 1622—25; «Экстаз святой Тэрэзы», 1644—52; капэла Карнара ў царкве Санта-Марыя дэла Віторыя, усе ў Рыме). У творчасці Берніні сфарміраваўся тып параднага партрэта барока з яго рэалістычнай дакладнасцю, псіхалагічнай вастрынёй і дэкар. пышнасцю («Людовік XIV»).
Яго творчасць зрабіла вялікі ўплыў на еўрапейскае мастацтва XVII—XVIII стагоддзяў.
Творы
Ключовыя творы:
- Апалон і Дафна (1622—1625) — мармур, 243 см, галерэя Баргезэ, Рым.
- Кафедра Святога Пятра (1624) — бронза, Ватыкан.
- Фантан Трытона (1624—1643) — п'яцца Барберыні, Рым
- Экстаз Святой Тэрэзы (1647—1652) — мармур, Санта-Марыя-дэла-Віторыа, Рым
- Фантан Чатырох рэк (1648—1651) — мармур і траверцін, п'яцца Навона, Рым
- Экстаз Блажэннай Людавікі Альбертоні (1671—1674) — мармур, Сан-Франчэска-а-Рыпа, Рым
- Нептун і Трытон
- П'яцца Сан-П'етра, Рым.
- Купал храма ў Кастэль-Гандальфа.
- «Апалон і Дафна» — маніфест барочнай эстэтыкі.
- «Слон Мінервы» перад Санта-Марыя-сопра-Мінерва
- Бюст Людовіка XIV у Версалі.
У масавай культуры
- «Анёлы і дэманы» — раман, героі якога разгадваюць загадкі, пакінутыя Берніні.
Зноскі
- Gian Lorenzo Bernini // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Hibbard H. Gian Lorenzo Bernini // Encyclopædia Britannica
- RKDartists
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.