французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Ларан дэ Гувіён Сен-Сір (фр.: Laurent de Gouvion-Saint-Cyr; 13 красавіка 1764 — 17 сакавіка 1830) — французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, маршал Францыі.
Ларан дэ Гувіён Сен-Сір | |
---|---|
Laurent de Gouvion-Saint-Cyr | |
| |
Дата нараджэння | 13 красавіка 1764 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 1830 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Laurent-François de Gouvion-Saint-Cyr[d] |
Грамадзянства | |
Род войскаў | пяхота |
Званне | Маршал Францыі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паступіў на службу падчас рэвалюцыі, у 1794 годзе меў ужо званне дывізіённага генерала; актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных войнах. У 1804 годзе прызначаны французскім паслом пры мадрыдскім двары.
У 1808 годзе, падчас вайны на Пірэнейскім паўвостраве, камандаваў корпусам, але за нерашучасць пры аблозе Жыроны быў пазбаўлены камандавання.
У рускай кампаніі 1812 года Сен-Сір камандаваў 6-м корпусам (баварскія войскі) і за дзеянні супраць Вітгенштэйна ўзведзены ў чын маршала. У 1813 годзе ён сфарміраваў 14-ы корпус, з якім пакінуты быў у Дрэздэне, калі сам Напалеон з галоўнай арміяй адступіў ад Эльбы. Даведаўшыся пра зыход бітвы пад Лейпцыгам, Сен-Сір спрабаваў злучыцца з войскамі Даву, якія займалі Гамбург, але гэта спроба не ўдалася, і ён вымушаны быў здацца генералу Булатаву.
З 1817 па 1819 год быў ваенным міністрам Францыі. Ён быў добра адукаваны і меў незвычайныя стратэгічныя здольнасці.
Пахаваны на могілках Пер-Лашэз.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.