Ланчэстан Эліят (англ.: Launceston Elliot; 9 чэрвеня 1874, Мумбаі, Індыя — 8 жніўня 1930, Мельбурн, Аўстралія) — брытанскі барэц, гімнаст, лёгкаатлет і цяжкаатлет, чэмпіён і прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1896.

Thumb
Ланчэстан Эліят у 1910 годзе
Хуткія факты Ланчэстан Эліят, Агульная інфармацыя ...
Ланчэстан Эліят
Thumb
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка, лёгкая атлетыка, барацьба, гімнастыка і спартыўная гімнастыка
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1874(1874-06-09)[1]
Памёр 8 жніўня 1930(1930-08-08)[2][1] (56 гадоў)
Грамадзянства
Рост 188 см
Вага 102 кг[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Эліят вырас у арыстакратычнай сям’і і быў напалову шатландцам.

У 1896 годзе, ён удзельнічаў у летніх Алімпійскіх гульнях у Афінах, і спаборнічаў адразу ў чатырох відах спорту.

Асноўным яго амплуа была цяжкая атлетыка. Спачатку, у штуршку дзвюма рукамі, ён заняў другое месца, хоць паказаў адзін вынік у 111,5 кг з пераможцам спаборніцтва датчанінам Віга Енсенам. Аднак у наступным спаборніцтве, штуршку адной рукой, ён узяў рэванш у дацкага спартсмена, падняўшы 71 кг, выйграўшы залаты медаль, і стаўшы першым брытанскім алімпійскім чэмпіёнам.

Акрамя таго, ён удзельнічаў яшчэ ў трох відах спорту, але без асаблівых поспехаў. У лёгкай атлетыцы ён удзельнічаў у кваліфікацыйным забегу на 100 м, але заняў трэцяе месца і не прайшоў у фінал. У гімнастыцы ён удзельнічаў у лажанні па канаце і заняў апошняе пятае месца. У барацьбе Эліят выбыў у чвэрцьфінале, прайграўшы немцу Карлу Шуману.

Праз чатыры гады Эліят прыняў удзел у лёгкаатлетычных спаборніцтвах на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 у Парыжы. Ён спаборнічаў у кіданні дыска і заняў 11-е месца, падзяліўшы яго з венграм Артурам Кораем. Яны абодва кінулі снарад на 31 м.

Пакінуўшы спорт, Эліят пераехаў у Аўстралію, дзе памёр ад раку.

Зноскі

  1. Launceston Elliot // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q83365652'></a>
  2. Lundy D. R. Launceston Elliot // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  3. Olympedia — 2006.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q95606922'></a>

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.