Лантан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лантан (лац.: Lanthanum) La — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 57. Рэдказямельны метал. Адкрыты ў 1839 годзе К. Масандэрам у выглядзе лантанавай «зямлі» (La2O3).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Lanthan_1-cropflipped.jpg/220px-Lanthan_1-cropflipped.jpg)
Метал серабрыста-белага колеру. Пры пакаёвай тэмпературы ўступае ў рэакцыю з вадой, сернай, азотнай і салянай кіслотамі. Пры награванні рэагуе з галагенамі.