![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/Erythema_migrans_-_erythematous_rash_in_Lyme_disease_-_PHIL_9875.jpg/640px-Erythema_migrans_-_erythematous_rash_in_Lyme_disease_-_PHIL_9875.jpg&w=640&q=50)
Лайм-барэліёз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лайм-барэліё́з, або Хвароба Лайма[3], або Іксо́давыя клешчавы́я барэліё́зы (ІКБ) — інфекцыйнае трансмісіўнае прыродна-ачаговае захворванне, якое выклікаецца бактэрыямі роду барэлія комплексу B. burgdorferi і перадаецца іксодавымі кляшчамі. Клінічна захворванне характарызуецца пераважным пашкоджаннем скуры, нервовай сістэмы, апорна-рухальнага апарату, сэрца, а таксама схільнасцю да хранічнага і латэнтнага цячэння.
Хвароба Лайма | |
---|---|
![]() Эрытэма пры Лайм-барэліёзе | |
МКХ-10 | A69.69. |
МКБ-10-КМ | A69.20 і A69.2 |
МКХ-9 | 088.81088.81 |
МКБ-9-КМ | 088.81[1][2] |
DiseasesDB | 1531 |
MedlinePlus | 001319 |
eMedicine | med/1346 |
MeSH | D008193 |
![]() |
У 1970-я гады у невялікіх гарадках Лайм, Олд-Лайм і Хадам штата Канектыкут назіралася эпідэмічная ўспышка артрытаў у падлеткаў. Першапачаткова пашкоджанні суставаў трактаваліся як ювенільная форма рэўматоіднага артрыту, аднак у далейшым была ўсталявана сувязь згаданай паталогіі з фактам прысмоктвання кляшча. У ЗША дадзенае захворванне атрымала назву хваробы Лайма (англ.: Lyme disease). Аднак яшчэ ў канцы XIX — пачатку XX стст. шведскімі, аўстрыйскімі, нямецкімі і расійскімі вучонымі апісваліся скурныя, неўралагічныя і іншыя праявы Лайм-барэліёзу (ЛБ) у Еўропе.
У Беларусі хваробу ўпершыню выявілі ў 1993 годзе[4]. У апошнія годы назіраецца рост колькасці выпадкаў рэгістрацыі хваробы ў Беларусі (у 2004 г. — 512 выпадкаў). У 2010 г. узбуджальніка хваробы выявілі на 92 % тэрыторыі Беларусі[5].