Лазар Богша
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лазар Богша — полацкі майстар-ювелір 12 ст., вольны рамеснік.
У 1161 для Спаса-Праабражэнскага сабора Спаскага манастыра стварыў шэдэўр[1] старажытнарускага мастацтва — напрастольны крыж Ефрасінні Полацкай. Мастацкія асаблівасці крыжа сведчаць пра сувязі з традыцыямі кіеўскай ювелірнай школы.
Імя майстра і яго мянушка вядомыя з надпісу, пакінутага ім на адваротным боку крыжа:
Г[оспод]и, помози рабоу своему Лазорю, нареченомоу Богъши, съделавшемоу крьстъ сии црькви стаго Спаса и Офросиньи |
Дакладная дата стварэння вырабу і ўказанне імені аўтара з'яўляецца рэдкім выключэннем для мастацтва таго перыяду. Шэраг ананімных работ таго перыяду па тэхніцы вырабу таксама адносяць да твораў Лазара Богшы (напрыклад, медальён барм нагруднага княжацкага упрыгожання з Кіеўскага скарбу 1824 года, апісаны Н. П. Кандаковым ), якія з'яўляюцца найлепшымі ўзорамі эмалевага мастацтва Старажытнай Русі.
Вядомыя і працы больш позняга перыяду, створаныя ў традыцыях работ Лазара, — іх адносяць да твораў яго вучняў.
Па паходжанні Лазар быў выхадцам з Паўднёва-Заходняй Русі[2] або з заходніх славян[3].
Лазар — гэта імя, атрыманае ім у хрышчэнні, а Богша — скарачэнне ад паганскага імені Багуслаў, распаўсюджанага ў заходніх славян у XII стагоддзі. Адносна таго, дзе ён пазнаёміўся з мастацтвам перагародкавай эмалі называюцца як Візантыя, так і Грузія (першая з краін, якая пераняла з Візантыі гэта мастацтва). На момант стварэння крыжа па заказу княгіні Ефрасінні майстар быў не малады — надпісы на крыжы блізкія да датаваных надпісаў 1130-х гадоў, і мяркуецца, што Лазар засвоіў манеру пісьма ў сваім юнацтве і карыстаўся ёю ўсё жыццё.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.