Ладан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ла́дан (стар.-грэч.: λήδανον, λάδανον; лац.: Olibanum — алібанум або алібан; араб. لُبَّان — lubbān) — у перакладзе з грэчаскай мовы азначае араматычную смалу, якую атрымліваюць пры падсечцы кары дрэва баскевіля, што расце на тэрыторыі усходняй Афрыкі, Азіі і ў паўднёва-заходняй частцы Аравійскага паўвострава. Склад ладана, які ўключае ў сабе густы слізісты сок (т. зв. камедзь), эфірныя маслы і іншыя рэчывы, часткова раствараецца ў вадзе. Пры награванні і спальванні яго выдзяляецца араматычны пах, які выкарыстоўваецца ў час рэлігійных абрадаў.[1]