Лагатып Google
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цяперашні афіцыйны лагатып Google выкарыстоўваецца з 1 верасня 2015. Кампанія змяніла лагатып праз месяц пасля маштабнай рэструктурызацыі. Новы лагатып па-ранейшаму з'яўляецца таварным знакам кампаніі, аднак шрыфт без засечак і з трохі мякчэйшымі колерамі выглядае больш сучасна. Лагатып выкананы ў агульным стылі з лагатыпам кампаніі Alphabet Inc., «якая паглынула» Google у пачатку жніўня.
У апошні раз Google абнаўляла сваю эмблему ў маі 2014 года, ссунуўшы літары ў ёй на два пікселі. Папярэднія тры варыянты лагатыпа былі заснаваны на дызайне, распрацаваным Рутам Кедарам, а першапачатковы варыянт быў створаны Сяргеем Брынам. У святочныя дні, дні нараджэння вядомых людзей, буйныя падзеі, такія як Алімпійскія гульні, Google замяняе свой лагатып на так званыя дудлы (англ. doodle «крэмзаць») — ілюстрацыі, анімацыі ці нават невялікія гульні, якія адносяцца да гэтых падзей[1]. 22 сакавіка 2011 года Google атрымаў патэнт на «Google Doodle».