![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/%25D0%259C%25D0%25B0%25D0%25B3%25D0%25B8%25D1%2581%25D1%2582%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25BD%25D1%258B%25D0%25B9_2004_2_-_panoramio.jpg/640px-%25D0%259C%25D0%25B0%25D0%25B3%25D0%25B8%25D1%2581%25D1%2582%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25BD%25D1%258B%25D0%25B9_2004_2_-_panoramio.jpg&w=640&q=50)
Кірэнга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кі́рэнга[1] (руск.: Ки́ренга[2]) — рака ў Іркуцкай вобласці Расіі, правы прыток ракі Лена.
Кірэнга | |
---|---|
руск. Киренга | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 746 км |
Басейн | 46 600 км² |
Расход вады | 651 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | зліццё рэк Правая Кірэнга і Левая Кірэнга |
• Каардынаты | 54°46′03″ пн. ш. 108°09′24″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лена |
• Месцазнаходжанне | Кіранск |
• Каардынаты | 57°46′07″ пн. ш. 108°07′50″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лена → мора Лапцевых |
Краіна | |
Рэгіён | Іркуцкая вобласць |
Код у ДВР | 18030000312117100007438 |
![]() |
|
![]() ![]() |
|
![]() |
Даўжыня — 669 км (ад вытоку Левай Кірэнгі — 746 км). Плошча вадазборнага басейна — 46 600 км². Выток ракі знаходзіцца на Байкальскім хрыбце. Працякае па Прыбайкальскай ўпадзіне. Упадае ў Лену каля горад Кіранск. Рака замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада і застаецца пад ледзяным покрывам да канца красавіка — пачатку мая. Расход вады за 18 км ад вусця — 650 м³/с. Мае пераважна дажджавое жыўленне. Суднаходны ўчастак працягласцю 438 км ад сяла Карам да вусця[3]. У вусці Кірэнгі і па абодвух берагах Лены размешчаны горад Кіранск.
Прытокі: Правая Кірэнга, Уян, Сікілі, Чынінга, Талая, Ханда, Чука, Мука, Тулуктумур, Гарынь, Улькан (Левы Улькан), Гарбілак, Акунайка, Міня, Юхта, Папоўка, Чорная, Ічыкта, Палавінка, Асінаўка і інш.[3]