![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a4/Trattnerhof-01.jpg/640px-Trattnerhof-01.jpg&w=640&q=50)
Упраўленне савецкай маёмасцю ў Аўстрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Упраўленне савецкай маёмасцю ў Аўстрыі ці УСМА (руск.: УСИА, Управление советским имуществом в Австрии) было ўтворана ў савецкай зоне акупацыі Аўстрыі ў 1946 годзе і дзейнічала да вываду войск СССР з Аўстрыі ў 1955 годзе. УСМА дзейнічала як дэ-факта дзяржаўная карпарацыя і кантралявала больш за 400 экпрапрыяваных аўстрыйскіх фабрык, транспартных і гандлёвых кампаній. Актывы УСІА ўключалі раней незалежныя аўстрыйскія кампаніі (ÖAF), заводы, якія калісьці належалі нямецкім карпарацыям (AEG), і былыя прадпрыемствы СС (DEST). На сваім піку ў 1951 годзе ў кангламераце працавала каля 60 тысяч чалавек або 10% аўстрыйскіх індустрыяльных працоўных. УСІА была вызвалена ад аўстрыйскіх тарыфаў, ігнаравала падаткаабкладанне і магла гандляваць з Усходняй Еўропай, нягледзячы на жалезную заслону і заходнія гандлёвыя эмбарга. Экстарытарыяльная карапарацыя спрабавала быць самадастатковай і была вельмі слаба інтэграванай з астатняй часткай аўстрыйскай эканомікі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a4/Trattnerhof-01.jpg/640px-Trattnerhof-01.jpg)