Кіеўская культура — археалагічная культура плямён, якія ў IIIII — сярэдзіне V стст. н.э. жылі на сучаснай тэрыторыі поўначы Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцей Украіны, на ўсходзе Гомельскай і поўдні Магілёўскай абласцей Беларусі, поўдні Бранскай і захадзе Курскай абласцей Расіі.

Хуткія факты Кіеўская культура Жалезны век, Геаграфічны рэгіён ...
Закрыць

Даследаванне

Вылучыў у 1953 г. украінскі археолаг В. М. Даніленка. Назва ад помнікаў, выяўленых у Кіеве і яго наваколлі.

Паходжанне

Большасць даследчыкаў лічыць, што Кіеўская культура сфарміравалася на аснове позніх зарубінецкіх старажытнасцей з уключэннем некаторых традыцый, запазычаных у плямён пшэворскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі. Існуе меркаванне, што насельніцтва Кіеўскай культуры — продкі славян, але некаторыя лічаць іх усходнімі балтамі. Найбольш вядомыя помнікі кіеўскай культуры на Беларусі — Тайманава, Новы Быхаў.

Матэрыяльная культура

Насельніцтва жыло на селішчах плошчай 0,5 — 2 га (зрэдку да 6-8 га), займалася пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй. Іх жыллё было 2 тыпаў: прамавугольныя ў плане паўзямлянкі, паглыбленыя ў зямлю на 0,4 — 1,2 м, плошча 8 — 24 м², і наземныя слупавой канструкцыі з адкрытымі агнішчамі. Пахавальны абрад — трупаспаленне; перапаленыя косці змяшчаліся ў круглыя ці авальныя ямкі глыбінёй 0,2 — 0,6 м; вядомы і урнавыя пахаванні. Пахавальны інвентар: побытавыя рэчы, прадметы ўпрыгожання, рэшткі трызны. Кераміка (гаршкі, міскі, пасудзінкі малых памераў, дыскі-накрыўкі і іншае) ляпная, зрэдку арнаментаваная насечкамі і пальцавымі ўцісканнямі па краях ці расчосамі грэбеня па тулаве; сустракаецца глянцаваныпосуд. З жалеза і сталі выраблялі нажы, свердлы, нажніцы, сярпы, зброю і іншае; з косці — іголкі, спіцы, шылы; з гліны — тыглі, каўшы для апрацоўкі металаў, грузілы, прасліцы; з каменю — тачыльныя брускі, зерняцёркі, жорны. Тыповыя для плямён Верхняга Падняпроўя — вырабы з выемчатай эмаллю (бронзавыя падвескі, фібулы і іншае). З рымскіх правінцый на тэрыторыю плямён Кіеўскай культуры траплялі чырваналакавая кераміка, бронзавыя пасудзіны, пінцэты, шкляныя пацеркі, манеты.

Літаратура

  • Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя. — Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі, 1993.
  • Короткий енциклопедичний словник з культури. — К.: Україна, 2003. ISBN 966-524-105-2 (укр.)
  • Русанова, И. П. Славянские древности VI—IX вв. между Днепром и Западным Бугом. — М.: Наука, 1973. (руск.)
  • Седов, В. В. Славяне в раннем Средневековье. — М., 1995. (руск.)
  • Błażejewski, A. Starożytni Słowianie. — Wrocław: Ossolineum, 2007. (польск.)
  • Magosci, P.R. A History of Ukraine. — Toronto: University of Toronto Press, 1996. ISBN 0-8020-7820-6. (англ.)

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.