![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/Treaty_of_K%25C3%25BC%25C3%25A7%25C3%25BCk_Kaynarca1.jpg/640px-Treaty_of_K%25C3%25BC%25C3%25A7%25C3%25BCk_Kaynarca1.jpg&w=640&q=50)
Кючук-Кайнарджыйскі дагавор (1774)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кючук-Кайнарджыйскі дагавор — мірны дагавор паміж Расіяй і Асманскай імперыяй, заключаны 21 ліпеня 1774 «у лагеры пры вёсцы Кючук-Кайнарджы»[1] (цяпер Балгарыя); завяршыў першую турэцкую вайну імператрыцы Кацярыны II. Пацвердзіў тэрытарыяльныя заваёвы Расіі ў рамках папярэдняга Белградскага мірнага дагавору ад 1739 года.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/Treaty_of_K%C3%BC%C3%A7%C3%BCk_Kaynarca1.jpg/320px-Treaty_of_K%C3%BC%C3%A7%C3%BCk_Kaynarca1.jpg)
Ва ўмовах міру:
- была вымаўлена незалежнасць ад Асманскай імперыі татараў крымскіх, кубанскіх і інш., якія застаюцца ў веданні султана толькі па справах веры;
- Расія ўтрымлівае за сабой Керч, Ені-Кале, Азоў і Кінбурн;
- рускія гандлёвыя караблі ў турэцкіх водах карыстаюцца тымі ж прывілеямі, што і французскія і англійскія;
- за Расіяй прызнаецца права абароны і заступніцтва хрысціян у дунайскіх княствах, у прыватнасці ў Малдаўскім княстве;
- Расія атрымлівае права мець свой флот на Чорным моры і права праходу праз пралівы Басфор і Дарданэлы
Гэтай мірнай дамовай адзначаны момант, з якога пачынаецца паступовае паслабленне Асманскай дзяржавы і адначасова з гэтым узрастанне ўплыву Расіі на Балканскім паўвостраве. Асманская імперыя зацягвала ратыфікацыю дамовы, імкнучыся дамагчыся перагляду ўмоў, якія тычацца ў першую чаргу Малдавіі і Мунтеніі. У гэтым яе падтрымлівалі еўрапейскія дзяржавы, занепакоеныя ўзмацненнем уплыву Расіі ў дунайскіх княствах.
У выніку Кючук-Кайнарджыйскага мірнага дагавору ўзмацніўся нацыянальна-вызваленчы рух насельніцтва Малдавіі. Былі прыняты шэраг зваротаў ад улад княства да Расіі з просьбамі кантролю выканання абавязанняў Асманскай імперыі і падтрымкі ў пашырэнні аўтаноміі.