Кюльтэпэ-Каніш
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кюльтэпэ-Каніш (ад турэцк.: Kültepe «папяловы пагорак») — археалагічны помнік у турэцкай правінцыі Кайсеры на месцы старажытнага паселішча Каніш (Неса).
У 2 тысячагоддзі да н. э. Каніш з’яўляўся важным эканамічным цэнтрам, дзе месцілася калонія асірыйскіх гандляроў. У розныя часы належаў хетам і хурытам.
Археалагічныя даследаванні пачаліся ў 1925 г.
Дыяметр усяго старажытнага паселішча складае каля 2,5 км. Помнік уключае Верхні пагорак (550 м х 500 м) і Карум. На Верхнім пагорку паселішча ўзнікла ў раннім бронзавым веку і праіснавала да канца рымскага перыяду. Усяго налічваюць 4 археалагічныя пласты.
Карум (на мове асірыйцаў «набярэжная»), або Ніжні горад быў населены ў 2 тысячагоддзі да н. э. на працягу 300 гадоў. Менавіта ў ім знаходзілася гандлёвая калонія.
У 2014 г. Кюльтэпэ-Каніш быў унесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.