From Wikipedia, the free encyclopedia
Кэтрын, прынцэса Уэльская (англ.: Catherine, Princess of Wales, народжаная Кэтрын (Кацярына) Элізабет (Лізавета) Мідлтан, англ.: Kate Middleton; 9 студзеня 1982, Рэдынг, Вялікабрытанія) — член брытанскай каралеўскай сям'і з тытулам прынцэсы Уэльскай, жонка Уільяма, прынца Уэльскага, спадчынніка брытанскага прастола, што робіць яе патэнцыяльнай будучай каралевай-кансортам Вялікабрытаніі.
Кэтрын Элізабет, прынцэса Уэльская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Catherine Elizabeth, Princess of Wales | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дыяна Спенсер | ||||||
Нараджэнне |
9 студзеня 1982 (42 гады) |
||||||
Род | Віндзорская дынастыя і family of Catherine, Princess of Wales[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Catherine Elizabeth Middleton | ||||||
Бацька | Michael Middleton[d][1] | ||||||
Маці | Carole Middleton[d][1] | ||||||
Муж | Уільям, прынц Уэльскі | ||||||
Дзеці | Джордж Уэльскі[2][1], Шарлота Уэльская[2] і Луі Уэльскі[2] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | royal.uk/the-prin… (англ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў Рэдынгу, графства Беркшыр. Яна атрымала адукацыю ў школе Святога Андрэя і каледжы Мальбара, перш чым вывучаць гісторыю мастацтва ва Універсітэце Сент-Эндрус у Шатландыі, дзе яна пазнаёмілася з прынцам Уільямам у 2001 годзе. Яна працавала ў сферы рознічнага гандлю і маркетынгу і займалася дабрачыннасцю, перш чым у лістападзе 2010 года было абвешчана аб іх заручынах. Яны пажаніліся 29 красавіка 2011 года ў Вэстмінстэрскім абацтве, маюць трох дзяцей: прынц Джордж, прынцэса Шарлота і прынц Луі — другі, трэцяя і чацвёрты ў чарзе спадчаннікаў брытанскага прастола адпаведна.
Пасля шлюбу выконвала каралеўскія абавязкі і ўдзельнічала ў падтрымцы каралевы Лізаветы II. Яна падтрымлівае больш чым 20 дабрачынных і ваенных арганізацый, у тым ліку Action for Children, SportsAid і Нацыянальную партрэтную галерэю. Яна займаецца праектамі праз Каралеўскі фонд, а яе дабрачынная дзейнасць засяроджваецца на праблемах, звязаных з маленькімі дзецьмі, наркаманіяй і мастацтвам. Каб заахвоціць людзей раскрыць свае праблемы з псіхічным здароўем, прынцэса задумала кампанію па павышэнні дасведчанасці аб псіхічным здароўі «Heads Together», запушчаную разам з братам мужа ў красавіку 2016 года. СМІ адзначаюць уплыў Кэтрын на брытанскую і амерыканскую моду. У 2011, 2012 і 2013 гадах часопіс Time вылучаў яе ў лік 100 самых уплывовых людзей свету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.