Кушняроўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кушняро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кушняры.
Хуткія факты Кушняроўскі сельсавет, Краіна ...
Кушняроўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Івацэвіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Кушняры |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 16 лютага 1987 |
Закрыць
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Падстарынскага і Сянкевіцкага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Бярозаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 16 лютага 1987 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падстарынь, сельсавет перайменаваны ў Падстарынскі[3].