Ку́рская бі́тва (5 ліпеня — 23 жніўня 1943 года; таксама вядомая як Бітва на Курскай дузе) па сваіх маштабах, задзейнічаным сілам і сродкам, напружанасці, вынікам і ваенна-палітычным наступствам з’яўляецца адным з ключавых бітваў Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны. Самая буйная танкавая бітва ў гісторыі; у ёй удзельнічалі каля двух мільёнаў чалавек, шасці тысяч танкаў, чатырох тысяч самалётаў[8].
Хуткія факты Вялікая Айчынная вайна, Другая сусветная вайна, Дата ...
Вялікая Айчынная вайна, Другая сусветная вайна |
---|
|
Дата |
5 ліпеня 1943 — 23 жніўня 1943 |
Месца |
Цэнтральная Расія, Усходняя Украіна |
Вынік |
Перамога Чырвонай арміі |
Праціўнікі |
|
Сілы бакоў |
да пачатку аперацыі 1,3 млн чалавек + у рэзерве 0,6 млн,
3444 танкаў + 1,5 тыс. у рэзерве,
19 100 гармат і мінамётаў + 7,4 тыс. у рэзерве,
2172 самалётаў + 0,5 тыс. у рэзерве[1]
| Паводле савецкіх даных — каля 900 тыс. чалавек[2],
Паводле ням. даным — 780 тыс. чал.[3] 2758 танкаў і САУ (з іх 218 у рамонце)[4],
каля 10 тыс. гармат,
каля 2050 самалётаў[1]
|
|
Страты |
Абарончая фаза:
Удзельнікі: Цэнтральны фронт, Варонежскі фронт, Стэпавы фронт (не ўвесь)
Беззваротныя — 70 330
Санітарныя — 107 517
Аперацыя «Кутузаў»:
Удзельнікі: Заходні фронт (левае крыло), Бранскі фронт, Цэнтральны фронт
Беззваротныя — 112 529
Санітарныя — 317 361
Аперацыя «Румянцаў»:
Удзельнікі: Варонежскі фронт, Стэпавы фронт
Беззваротныя — 71 611
Санітарныя — 183 955
Агульныя ў бітве за Курскі выступ:
Беззваротныя — 189 652
Санітарныя — 406 743
У Курскай бітве ў цэлым
~ 254 470 забітых, палонных, зніклых без весткі
608 833 параненых і тых, хто захварэлі
153 тыс. адзінак стралковай зброі
6064 танкаў і САУ
5245 гармат і мінамётаў
1626 баявых самалётаў[5]
| Паводле нямецкіх крыніц 103 600 забітых і зніклых без вестак на ўсім Усходнім фронце. 433 933 параненых.[6]
Паводле савецкіх крыніц 500 тыс. агульных страт на Курскім выступе.
1000 танкаў паводле нямецкіх даных, 1500 — паводле савецкіх
менш за 1696 самалётаў[7]
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У савецкай і айчыннай гістарыяграфіі прынята падзяляць бітву на 3 часткі: Курскую абарончую аперацыю (5 — 12 ліпеня), Арлоўскую (12 ліпеня — 18 жніўня) і Белгарадска-Харкаўскую (3 — 23 жніўня) наступальныя аперацыі. Бітва працягвалася 49 дзён. Нямецкі бок наступальную частку бітвы зваў аперацыя «Цытадэль».
Пасля завяршэння бітвы стратэгічная ініцыятыва ў вайне канчаткова перайшла на бок Чырвонай арміі, якая да заканчэння вайны праводзіла галоўным чынам наступальныя аперацыі, тады як Вермахт абараняўся.