Куркума (лац.: Cúrcuma) - род аднадольных травяністых раслін сямейства імбірныя.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Карэнішчы і сцёблы многіх відаў гэтага роду ўтрымліваюць эфірны алей і жоўтыя фарбавальнікі (куркумін) і культывуюцца ў якасці прыпраў і лекавых раслін. Найбольшае распаўсюджанне ў якасці спецыі атрымала куркума доўгая (лац.: Curcuma longa) (іншыя назвы - Куркума хатняя (лац.: Curcuma domestica), турмерык), парашок высушаных каранёў якой вядомы як прыправа куркума.