From Wikipedia, the free encyclopedia
Культурны пласт — пласт зямлі на месцы паселішча чалавека, які захоўвае сляды дзейнасці людзей. У залежнасці ад працягласці жыцця людзей у паселішчы і іх дзейнасці, таўшчыня пласта змяняецца ад некалькіх сантыметраў да 30—35 метраў. З мэтай вывучэння слядоў дзейнасці чалавека і аднаўлення па гэтых слядах гісторыі паселішча, археолагі праводзяць раскопкі.
Лічыцца, што магутнасць культурнага пласта прапарцыянальная аб’ёму жыццядзейнасці на плошчах, дзе пласт адклаўся. Культурны пласт распасціраецца ў глыбіню да мацерыка — напластаванняў, якія не нясуць у сабе слядоў жыццядзейнасці чалавека.
Існуюць метады датыроўкі часу ўзнікнення культурнага слою па радыявугляродным ізатопам і характэрным прадметам (напрыклад прыладам працы, упрыгожванням з пэўнага матэрыялу, маўляў, з жалеза), але гэтыя метады не заўсёды даюць надзейны вынік. Так яшчэ ў 1960-х гадах вучоныя прыйшлі да высновы што «ў мінулым хуткасць утварэння радыеактыўнага вугляроду ў атмасферы была няпастаяннай і што датыроўка прадметаў, якія адносяцца да прыкладна 2000 года да н. э. ці раней, не заслугоўвае даверу»[1]. Таксама магчымае перамяшчэнне артэфактаў у культурным слоі падземнымі жывёламі ці па прычыне натуральных прыродных працэссаў (землятрус і г.д.) стварае праблему датыроўкі і дакладнага вызначэння падзей і фактаў мінулага. Яшчэ адна праблема вывучэння культурных пластоў: «…палеаантрапалогія, археалогія… даюць даныя непасрэдна толькі альбо аб марфалагічным вобліку людзей першабытнага грамадства, альбо аб іх матэрыяльнай культуры і гаспадарцы»[2], ніякіх дакладных звестак аб страражытным грамадстве яны не даюць.
У Беларусі, як і ў іншых краінах свету існуе праблема знішчэння матэрыяльнай культуры старажытнасці «чорнымі капацелямі» — археолагамі-аматарамі, якія шукаюць артэфакты дзеля далейшага продажу апошніх на чорным рынку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.