From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліга чэмпіёнаў УЕФА (англ.: UEFA Champions League) — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж вядучымі еўрапейскімі клубамі пад эгідай УЕФА.
Ліга чэмпіёнаў УЕФА
| |
Заснаваны: | 1955 |
---|---|
Рэарганізаваны: | 1992 |
Краіна: | Еўропа (УЕФА) |
Кол-ць каманд: | 32 (групавы этап) 79 (усяго) |
Дзеючы чэмпіён: | Рэал Мадрыд (15 тытулаў) |
Найбольш тытулаваны: | Рэал Мадрыд (15 тытулаў) |
Бягучы сезон | |
Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2024/2025 | |
Са свайго першага сезона 1955/1956 і да сезона 1991/1992 спаборніцтва называлася Кубкам еўрапейскіх чэмпіёнаў (англ.: European Champion Clubs’ Cup). З сезона 1992/1993 спаборніцтва атрымала сваю цяперашную назву і змяніла фармат, адступіўшыся ад алімпійскай сістэмы на карысць групавога этапу. Цяпер спаборніцтвы ў Лізе чэмпіёнаў уключаюць 4 кваліфікацыйныя раўнды, групавы этап (8 груп па 4 каманды, з якіх у наступную стадыю выходзяць першыя дзве, а каманда, якая заняла трэцяе месца, трапляе ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА) і, пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу, гульню па сістэме плэй-оф з матчамі на сваім і на чужым стадыёне з заканчэннем у выглядзе фіналу з аднаго матча на нейтральным стадыёне.
Пераможцамі турніру станавіліся 23 клубы, 13 з іх выйгравалі турнір больш за адзін раз. Іспанскія клубы атрымлівалі ў турніры 18 перамог. Рэкардсменам па колькасці выйграных тытулаў з’яўляецца іспанскі «Рэал Мадрыд», які перамагаў 14 разоў. Дзеючым чэмпіёнам з’яўляецца англійскі клуб «Манчэстэр Сіці», які 10 чэрвеня 2023 года ў фінале ў Стамбуле перамог італьянскі «Інтэрнацыянале» з лікам 1:0.
Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў быў заснаваны ў 1955 годзе па прапанове французскага спартыўнага журналіста і рэдактара «L'Équipe» Габрыэля Ано. Ідэя аб кантынентальным футбольным турніры наведала Ано пасля заяваў англійскай прэсы аб тым, што «Вулверхэмптан Уондэрэрс», які перамог восенню 1954 года «Спартак» і «Гонвед», з’яўляецца наймацнейшым клубам свету. У сваёй газеце Ано адказаў, што для выяўлення наймацнейшага клуба трэба правесці спаборніцтва, якое ўключае ў сябе і хатнія, і гасцявыя матчы. Ужо на наступны дзень Ано апублікаваў магчымы праект турніру, а ў студзені 1955 года прайшоў першы Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў.
У перыяд з 1960 па 2004 гады ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў ўдзельнічаў у цяпер адмененым Міжкантынентальным кубку супраць ўладальніка паўднёваамерыканскага Кубка Лібертадорэс. Зараз пераможца Лігі чэмпіёнаў удзельнічае ў клубным чэмпіянаце свету — турніры пад эгідай ФІФА.
У момант заснавання Лігі было вырашана, што фундатарам турніру не могуць быць больш за 8 кампаній. Па ўмовах пагаднення гэтыя кампаніі атрымліваюць 4 рэкламных шчыты па перыметры поля, пэўную колькасць квіткоў на кожны матч і прысутнасць лагатыпаў кампаній на перадматчавых і пасляматчавых інтэрв’ю. Таксама гэтыя кампаніі атрымліваюць рэкламны час у перапынках паміж таймамі матчаў Лігі чэмпіёнаў.
У цяперашні час афіцыйнымі фундатарамі Лігі чэмпіёнаў з’яўляюцца:
Таксама з турнірам супрацоўнічаюць:
Спіс найлепшых клубаў у гэтым турніры ўзначальвае іспанскі «Рэал Мадрыд», які атрымліваў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў (уключна з перамогай у Кубку чэмпіёнаў) 14 разоў. Сем разоў турнір выйграваў італьянскі «Мілан», 6 разоў — англійскі «Ліверпул» і мюнхенская «Баварыя», 5 разоў — іспанская «Барселона», 4 разы — нідэрландскі «Аякс» з Амстэрдама.
Клуб | П | Ф | КФ | Выйграныя фіналы | Прайграныя фіналы |
---|---|---|---|---|---|
Рэал Мадрыд | 14 | 3 | 17 | 1956, 1957, 1958, 1959, 1960, 1966, 1998, 2000, 2002, 2014, 2016, 2017, 2018, 2022 | 1962, 1964, 1981 |
Мілан | 7 | 4 | 11 | 1963, 1969, 1989, 1990, 1994, 2003, 2007 | 1958, 1993, 1995, 2005 |
Баварыя | 6 | 5 | 11 | 1974, 1975, 1976, 2001, 2013, 2020 | 1982, 1987, 1999, 2010, 2012 |
Ліверпул | 6 | 4 | 10 | 1977, 1978, 1981, 1984, 2005, 2019 | 1985, 2007, 2018, 2022 |
Барселона | 5 | 3 | 8 | 1992, 2006, 2009, 2011, 2015 | 1961, 1986, 1994 |
Аякс | 4 | 2 | 6 | 1971, 1972, 1973, 1995 | 1969, 1996 |
Інтэрнацыянале | 3 | 3 | 6 | 1964, 1965, 2010 | 1967, 1972, 2023 |
Манчэстэр Юнайтэд | 3 | 2 | 5 | 1968, 1999, 2008 | 2009, 2011 |
Ювентус | 2 | 7 | 9 | 1985, 1996 | 1973, 1983, 1997, 1998, 2003, 2015, 2017 |
Бенфіка | 2 | 5 | 7 | 1961, 1962 | 1963, 1965, 1968, 1988, 1990 |
Чэлсі | 2 | 1 | 3 | 2012, 2021 | 2008 |
Нотынгем Форэст | 2 | 0 | 2 | 1979, 1980 | - |
Порту | 2 | 0 | 2 | 1987, 2004 | - |
Сэлтык | 1 | 1 | 2 | 1967 | 1970 |
Гамбург | 1 | 1 | 2 | 1983 | 1980 |
Сцяўа | 1 | 1 | 2 | 1986 | 1989 |
Марсель | 1 | 1 | 2 | 1993 | 1991 |
Барусія Дортмунд | 1 | 1 | 2 | 1997 | 2013 |
Манчэстэр Сіці | 1 | 1 | 2 | 2023 | 2021 |
Феенорд | 1 | 0 | 1 | 1970 | - |
Астан Віла | 1 | 0 | 1 | 1982 | - |
ПСВ Эйндхавен | 1 | 0 | 1 | 1988 | - |
Црвена Звезда | 1 | 0 | 1 | 1991 | - |
Атлетыка Мадрыд | 0 | 3 | 3 | - | 1974, 2014, 2016 |
Рэймс | 0 | 2 | 2 | - | 1956, 1959 |
Валенсія | 0 | 2 | 2 | - | 2000, 2001 |
Фіярэнціна | 0 | 1 | 1 | - | 1957 |
Айнтрахт | 0 | 1 | 1 | - | 1960 |
Партызан | 0 | 1 | 1 | - | 1966 |
Панатынаікос | 0 | 1 | 1 | - | 1971 |
Лідс Юнайтэд | 0 | 1 | 1 | - | 1975 |
Сент-Эцьен | 0 | 1 | 1 | - | 1976 |
Барусія Мёнхенгладбах | 0 | 1 | 1 | - | 1977 |
Бругэ | 0 | 1 | 1 | - | 1978 |
Мальмё | 0 | 1 | 1 | - | 1979 |
Рома | 0 | 1 | 1 | - | 1984 |
Сампдорыя | 0 | 1 | 1 | - | 1992 |
Баер Леверкузен | 0 | 1 | 1 | - | 2001 |
Манака | 0 | 1 | 1 | - | 2004 |
Арсенал | 0 | 1 | 1 | - | 2006 |
Тотэнхэм Хотспур | 0 | 1 | 1 | - | 2019 |
Пары Сен-Жэрмен | 0 | 1 | 1 | - | 2020 |
№ | Імя | Г | М | ГГ | Гады | Клубы |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Крыштыяну Раналду | 140 | 183 | 0.77 | 2003—2022 | Манчэстэр Юнайтэд, Рэал Мадрыд, Ювентус |
2 | Ліянель Месі | 129 | 163 | 0.79 | 2005—2023 | Барселона, Пары Сен-Жэрмен |
3 | Роберт Левандоўскі | 91 | 111 | 0.82 | 2011—… | Барусія (Дортмунд), Баварыя, Барселона |
4 | Карым Бензема | 90 | 152 | 0.59 | 2006—2023 | Алімпік Ліён, Рэал Мадрыд |
4 | Рауль Гансалес | 71 | 142 | 0.50 | 1995—2011 | Рэал Мадрыд, Шальке 04 |
№ | Імя | М | Клубы |
---|---|---|---|
1 | Крыштыяну Раналду | 183 | Манчэстэр Юнайтэд, Рэал Мадрыд, Ювентус |
2 | Ікер Касільяс | 177 | Рэал Мадрыд, Порту |
3 | Ліянель Месі | 163 | Барселона, Пары Сен-Жэрмен |
4 | Карым Бензема | 152 | Алімпік Ліён, Рэал Мадрыд |
5 | Хаві | 151 | Барселона |
Ліга чэмпіёнаў УЕФА на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.