From Wikipedia, the free encyclopedia
Крупка, або Крупы снежныя і ледзяныя — цвёрдыя атмасферныя ападкі ўвыглядзе дробных часціц шчыльнага лёду і снежных ядраў. Выпадаюць з кучава-дажджавых аблокаў пры тэмпературы каля 0° С, пераважна вясной і восенню. Ад граду адрозніваецца памерамі (звычайна каля 2-5 мм)[1].
Адрозніваюць снежныя крупы — снегападобныя белыя ядры і ледзяныя — часціцы шчыльнага лёду.
Снежныя крупы ўтвараюцца, калі сняжынкі з верхняй часткі аблокаў трапляюць у ніжэйлеглы хмарны пласт, які складаецца з драбнюткіх пераахалоджаных кропель. Часціцы снежных круп адрозніваюцца ад сняжынак адсутнасцю адрознай крышталічнай асновы.
Ледзяныя крупы — макулінкі празрыстыя ў паверхні, маюць невялікае белае ядро — утвараецца пры сутыкненні снежных круп з больш буйнымі пераахалоджаннымі кроплямі ў пласце аблокаў, размешчаным яшчэ ніжэй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.