Краснае (возера, Чукотка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Краснае[1] (руск.: Кра́сное) — найбуйнейшае возера Анадырскай нізіны, знаходзіцца ў Анадырскім раёне Чукоцкай аўтаномнай акругі Расіі. Паблізу возера размешчана сяло Краснена. Возера Краснае размешчана ў ніжнім цячэнні ракі Анадыр і займае даволі шырокую ўпадзіну. З захаду ўпадзіна возера абмежаваная падняццямі Чыкаеўскіх гор (280—390 м), а з усходу — адгор’ямі (350—420 м) хрыбта Рарыткін. Даўжыня возера складае 35 км, шырыня — 15 км, глыбіня — да 4 метраў. Плошча люстэрка — 458 км².
Хуткія факты Краснае, Морфаметрыя ...
Краснае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня |
|
Шырыня | 15 км |
Плошча |
|
Басейн | |
Плошча вадазбору | 10 100 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 19050000211119000001120 |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Краснае.