![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/Russia_edcp_relief_location_map.jpg/640px-Russia_edcp_relief_location_map.jpg&w=640&q=50)
Косью
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́сью (руск.: Ко́сью[3]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, левы прыток ракі Уса (басейн Пячоры).
Косью | |
---|---|
руск. Косью | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 259 км |
Басейн | 14 800 км² |
Расход вады | 120[1] м³/с (за 45 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Прыпалярны Урал |
• Каардынаты | 64°59′48″ пн. ш. 60°00′45″ у. д.HGЯO |
Вусце | Уса |
• Месцазнаходжанне | за 206 км ад вусця[2] |
• Каардынаты | 66°17′57″ пн. ш. 59°52′37″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Уса → Пячора → Баранцава мора |
Краіна | |
Рэгіён | Рэспубліка Комі |
Код у ДВР | 03050200112103000068637 |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 259 км. Плошча вадазбору 14 800 км². Сярэдні расход вады за 45 км ад вусця складае 120[1] м³/с. Аб’ём сцёку — 3,787[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на схілах Прыпалярнага Урала. Упадае ў Пячору за 206[2] км ад яе вусця. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, са скалістымі берагамі, парогамі, перакатамі і шырынёй рэчышча ад 10 да 100[1] м. На раўнінным участку рэчышча пашыраецца да 100—150 м, берагі паніжаюцца[1]. У ніжнім цячэнні шырыня Косью дасягае 250—500[1] м. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі.
Сярод прытокаў Косью: Манарага, Капкан-Вож, Нідысей, Індысей, Зыбкылан’ёль, Вангыр, Герткартаёль, Магарын’ёль, Лынчар’ёль, Юс’ёль, Лызаю, Лыаю, Кымбаж’ю, Кажым, Чорная, Вялікая Сар’юга, Малая Сар’юга, Вялікая Інта, Неча, Малая Інта і інш.[2] У басейне ракі больш за 2000 невялікіх азёр[4]. Рака суднаходная ў ніжнім цячэнні.