Конкурс песні Еўрабачанне 1967
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 1967 стаў 12-м конкурсам Еўрабачанне. Ён прайшоў 8 красавіка 1967 года ў Вене (Аўстрыя) ў бальнай зале палаца Хофбург. Удзел у конкурсе прыняло 17 краін, так як Данія адмовілася ўдзельнічаць. Выйграла конкурс Вялікабрытанія ў першы раз, яе прадстаўляла Сэндзі Шоў з песняй «Puppet on a string». Другое месца заняла Ірландыя. Рафаэль зноў прадстаўляў Іспанію, заняўшы 6-е месца. Швейцарыя набрала нуль ачкоў. Упершыню тэлекамеры паказвалі ўдзельнікаў конкурсу за кулісамі.
Хуткія факты Дата, Фінал ...
Конкурс песні Еўрабачанне 1967 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 8 красавіка 1967 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Хофбург, Вена, Аўстрыя |
Вядучы(я) | Эрыка Ваал |
Тэлеканал гаспадароў | ÖRT |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 17 |
Адмовіліся ад удзелу | Данія |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | У кожнай краіны было па 10 суддзяў, кожны з якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песні. |
Нуль ачкоў | Швейцарыя |
Пераможная песня | «Puppet on a string» (Вялікабрытанія) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1966 1968► |
Закрыць
Падчас конкурсу вядучая абвясціла Вялікабрытанію пераможцай да таго, як былі падлічаныя галасы ўсіх членаў журы, аднак, пасля заканчэння падліку перамога так і засталася за англійскай спявачкай.