беларускі кароткаметражны мастацкі фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ко́лер каха́ння» (руск.: Цвет любви) — беларускі кароткаметражны мастацкі фільм, зняты у 2005 годзе на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» пры ўдзеле Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі імя С. А. Герасімава. З’яўляецца дыпломнай працай рэжысёра Аляксандра Канановіча пры ўдзеле Дзмітрыя Лася (майстэрня народнага артыста Рэспублікі Беларусь Міхаіла Пташука), а таксама дыпломнай працай аператара Аляксея Арсенцьева (майстэрня Л. І. Калашнікава, А. Г. Рыбіна, В. А. Дабравіцкага).[1]
Колер кахання | |
---|---|
Рэжысёр | |
Працягласць | 19 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2005 |
IMDb | ID 6600960 |
Канец XIX стагоддзя. З Пецярбурга ў Мінск едзе Леанард — малады, горача закаханы герой, каб ажаніцца на беларускай дзяўчыне. І нявеста яго любіць, і бацькі іх дабраслаўляюць, і вось ужо павінна адбыцца вяселле… Бацька нявесты, багаты беларускі шляхціц, пакідае за дачкой багаты пасаг. І нічога не прадвесціць непрыемнасцяў, але нечакана Леанард трапляе ў недарэчную сітуацыю, выхад з якой знайсці немагчыма. Усе планы бурацца, вяселле адмяняецца, а малады жаніх становіцца аб’ектам для кпінаў і ворагам сям’і нявесты.
Акцёр | Роля |
---|---|
Пётр Юрчанкоў мл. | Леанард |
Юлія Кадушкевіч | нявеста |
Аляксандр Бяспалы | цесць |
Таццяна Жданава | цешча-персіянка |
Аляксандр Парфеновіч | Мартын |
Алеся Пухавая | фарбоўшчыца |
Ігар Кашэўскі | раганосец |
Алег Корчыкаў | лазеншчык |
Маргарыта Громава | знахарка |
Маша Возба, Даша Бранкевіч, Каця Сямёнава, Оля Лупач | дачкі-п’яўкі |
Ліка Пташук | кветачніца |
Міша Якуцін | негрыцёнак |
Яна Буйко, Ірына Патушка, Віталь Краўчанка, Сяргей Бароўскі | служкі |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.