From Wikipedia, the free encyclopedia
Ковельскі выступ (укр.: Ковельський виступ) — тэктанічная структура на крайнім паўночным захадзе Украіны, у межах Валынскай вобласці.
З’яўляецца выступам крышталічнага фундамента Усходне-Еўрапейскай платформы, расчлянёным разрывамі на блокі. Аддзелены сістэмаю разрыўных парушэнняў. Глыбіня залягання яго паверхні — ад 1,2 км на поўдні да 2 км на захадзе (на поўдзень ад Уладзімір-Валынскага разлому яна на 2,6 км большая, чым у Ковельскага выступу).
Асадкавы чахол мае 2 структурныя паверхі. Ніжні, складзены дыслакаванымі тэрыгеннымі асадкавымі пародамі верхняга пратэразою — ніжняга палеазою, нарошчваецца на захад за кошт каменнавугальных і юрскіх адкладаў. Верхні ляжыць на размытай паверхні ніжняга і ўтвораны монаклінальнымі тоўшчамі мелава-мергельных парод верхнямелавога ўзросту. Суцэльны антрапагенавы чахол прадстаўлены водна-ледавіковымі пясчана-гліністымі адкладамі, перакрытымі марэнай на Валынскай градзе.
У рэльефе Ковельскі выступ адпавядае паўднёва-заходняй частцы Палескай нізіны, ускладнены Валынскай градой.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.