Remove ads

Варонежская антэкліза — дадатная тэктанічная структура на поўдні Рускай пліты з высокім заляганнем дакембрыйскага фундамента.

Thumb
Тэктанічныя структуры Беларусі

Ахоплівае тэрыторыю паўднёвага захаду еўрапейскай часткі Расіі, паўночнага ўсходу Украіны (Чарнігаўская вобласць), заходзіць на ўсход Беларусі (Гомельская вобласць). Абмежавана на паўночным захадзе Аршанскай упадзінай і Жлобінскай седлавінай, на паўднёвым захадзе і поўдні Прыпяцка-Данецкім аўлакагенам, на ўсходзе Прыкаспійскай упадзінай і на паўночным усходзе Маскоўскай сінеклізай. Працягнулася з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 800 км, шырыня 300—400 км.

У скляпеннай частцы паверхня фундамента залягае звычайна на глыбіні 40—250 м, месцамі выходзіць на паверхню зямлі. Паўночна-ўсходнія і ўсходнія схілы спадзістыя, паўднёвыя больш стромкія. Вылучаюцца падпарадкаваныя структуры (напр. Суражскі і Грамяцкі пахаваныя выступы, якія падзелены Клінцоўскім грабенам). Платформавы чахол на крылах складзены з асадкавых парод рыфею і венду (на ўсходзе), дэвону і пярмі — трыясу (на поўдні), мезазою і кайназою.

Варонежская антэкліза сфарміравалася пераважна ў герцынскую складкавасць.

Да антэклізы прымеркаваны жалезныя руды Курскай магнітнай анамаліі.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads