![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6c/%25D0%259A%25D0%25BD%25D0%25B8%25D0%25B3%25D0%25B0_%25D0%259F%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2587_%25D0%2598%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B5%25D0%25BC%25D0%25B8%25D0%25B8_%25281519%2529.pdf/page1-640px-%25D0%259A%25D0%25BD%25D0%25B8%25D0%25B3%25D0%25B0_%25D0%259F%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2587_%25D0%2598%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B5%25D0%25BC%25D0%25B8%25D0%25B8_%25281519%2529.pdf.jpg&w=640&q=50)
Кніга Плач Ераміі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кніга «Плач Ераміі» (іўр.: אֵיכָה — Эйха́; лац.: Lamentationes; стар.-грэч.: θρῆνοι)— 32-я частка Танаха, 6-я кніга Ктувім, частка Бібліі, Старога Запавету пад нумарам 25.
Хуткія факты Кніга Плач Ераміі (אֵיכָה) ...
Кніга Плач Ераміі (אֵיכָה) | |
---|---|
Кніга Плач Ераміі (Скарына), 1519 | |
Раздзел: | Кнігі Прарокаў |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Легендарны аўтар: | Ерамія |
Жанр: | прароцкая кніга |
Папярэдняя (Танах): | Мэгілат Рут |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга прарока Ераміі |
Наступная: | Ліст Ераміі |
![]() |
Закрыць
У старажытнаяўрэйскай мове кніга названая па першым слове Эйха! («Як!»). Перакладчыкі грэчаскай Септуагінты назвалі кнігу Трэной, або «Плач», «жаласныя песні». Вавілонскі Талмуд выкарыстоўвае выраз Кінот, гэта значыць «Плач», «Элегія». Еранім Стрыдонскі, які пісаў на латыні, назваў кнігу Lamentationes, што стала падставай для назвы кнігі на многіх еўрапейскіх мовах. У беларускай мове вядомы жанр лямант, які паходзіць ад гэтай назвы.