Княгінінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Княгі́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Княгінін.
Княгінінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Мядзельскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Княгінін |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 370 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222377 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Княгініна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Восаўскага сельсавета[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Пузырскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Азяркі, Вытраскі, Ельніцы, Кавалі, Картоўка, Марачэўшчына, Франопаль, Янушова)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мядзельскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Княгінін. 30 сакавіка 2018 года скасавана вёска Маргі[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2000 чалавек[4], з іх 97,9 % — беларусы, 1,2 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 1370 чалавек[6].