Клубны чэмпіянат свету па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Клубны чэмпіянат свету па футболе ці Клубны чэмпіянат свету ФІФА (англ.: FIFA Club World Cup, раней вядомы як англ.: FIFA Club World Championship) — спаборніцтва паміж наймацнейшымі прадстаўнікамі шасці кантынентальных канфедэрацый (хоць з 2007 года пераможца Лігі чэмпіёнаў ОФК павінен гуляць плэй-оф супраць клуба-чэмпіёна краіны-гаспадаркі турніру). Клубны чэмпіянат свету праводзіцца галоўным органам сусветнага футбола — ФІФА, турнір вызначае чэмпіёнаў свету[1][2].
Першы розыгрыш клубнага чэмпіянату свету ФІФА (англ.: FIFA Club World Championship) адбыўся ў Бразіліі ў студзені 2000 года. Ён быў прызнаны ФІФА ў якасці правапераемніка Міжкантынентальнага кубка, які разыгрываўся штогод у Якагаме (Японія) паміж пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЕФА і ўладальнікам Кубка Лібертадорэс. Пасля чатырохгадовага перапынку, турнір пад новай назвай (англ.: FIFA Club World Cup) зноў пачаў праводзіцца з 2005 года.