Кетчэнераўскі раён
муніцыпальны раён у Калмыкіі, Расія From Wikipedia, the free encyclopedia
муніцыпальны раён у Калмыкіі, Расія From Wikipedia, the free encyclopedia
Кетчэнераўскі раён (руск.: Кетчене́ровский райо́н; калм. Көтчнрә район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэспублікі Калмыкія Расійскай Федэрацыі, у межах якой утвораны муніцыпальны раён Кетчэнераўскае раённае муніцыпальнае ўтварэнне.
Кетчэнераўскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1938 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Кетчэнеры.
Плошча тэрыторыі раёна — 6548 км². Адлегласць ад г. Эліста — 117 км. Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — 80 км, з захаду на ўсход — 120 км. Раён знаходзіцца на захадзе Калмыкіі, мяжуе на захадзе з Растоўскай вобласцю, на поўначы з Сарпінскім раёнам і Маладэрбетаўскім раёнам, на паўночным усходзе з Акцябрскім раёнам, на ўсходзе з Юсцінскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Яшкульскім раёнам, на поўдні з Цалінным раёнам.
Кетчэнераўскі раён размешчаны ў зоне ў гарачым і ўмерана-гарачым падраёнах сухога агракліматычнага раёна, у зоне сухіх стэпаў і паўпустынь. Клімат рэзка кантынентальны — лета гарачае і вельмі сухое, зіма маласнежная, часам з вялікімі халадамі. Сярэднегадавая тэмпература паветра +8,5 °C; абсалютны максімум тэмпературы +42 °C; абсалютны мінімум тэмпературы −33,3 °C. Сярэднегадавая хуткасць ветра складае 5,0 м/с. Да неспрыяльных з’яў, якія выклікаюць сухавей і пыльныя буры, адносяцца вятры ўсходніх і паўднёва-ўсходніх напрамкаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.