Керсноўскі (часам Кярсноўскі[1]; польск.: Kiersnowski) — мужчынскае прозвішча.
- Антон Антонавіч Керсноўскі (1907—1944) — рускі публіцыст, ваенны гісторык.
- Валерыян Керсноўскі — лоўчы новагародскі ў 1794—1798 гг.
- Еўфрасіння Антонаўна Керсноўская (1908—1994) — аўтар рукапісных мемуараў пра ГУЛАГ, сястра А. А. Керсноўскага.
- Ігнацы Керсноўскі — тытулярны дарадца, казначэй Навагрудскага павета.
- Каспар Керсноўскі (?—1592) — падсудак Наваградскага земскага суда. Уладальнік маёнтка Гарадзея (?) у Наваградскім павеце[2].
- Людвік Міхал Керсноўскі — лоўчы старадубскі ў 1699—1728 гг.
- Мар’ян Керсноўскі — лоўчы Навагрудскага павета ў 1820 г. Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, непрысутны масон 1-й ст. у 1820 г[3].
- Нікадзім Керсноўскі (1794—1881) — дзяржаўны службовец.
- Пётр Керсноўскі (каля 1815 — ?) — абшарнік Барысаўскага павета. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў і агітацыю сярод сялянаў і іншых жыхароў на карысць паўстання асуджаны на пазбаўленне саслоўных правоў і высылку на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці[4].
- Рышард Керсноўскі (1912—1977) — польскі паэт, пісьменнік, сатырык, мемуарыст, драматург.
- Рышард Керсноўскі (1925—2006) — польскі нумізматык-медыевіст, гісторык, прафесар ПАН.
- Францішак Керсноўскі — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.
- Ян Керсноўскі — суддзя земскі новагародскі, ваявода новагародскі ў 1670 г.
- памылковае напісанне, у першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х заўсёды захоўваецца е.
- Швед, В. В. Кярсноўскі Мар’ян // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
Спіс асоб з аднолькавым прозвішчам. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да артыкула пра пэўнага чалавека. Гл. таксама поўны спіс існых артыкулаў. |
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.