Кварк-глюонная плазма (хромаплазма[1]) — стан рэчыва ў фізіцы высокіх энергій і фізіцы элементарных часціц, пры якім адроннае рэчыва пераходзіць у стан, аналагічны стану, у якім знаходзяцца электроны і іоны ў звычайнай плазме[2][3][1]. Яму папярэднічае стан глазма[4].

Агульнае апісанне стану

Звычайна рэчыва ў адронах знаходзіцца ў так званым бескаляровым («белым») стане[3]. Гэта значыць, кваркі розных колераў кампенсуюць адзін аднаго. Аналагічны стан ёсць і ў звычайнага рэчыва — калі ўсе атамы электрычна нейтральныя, гэта значыць, дадатныя зарады ў іх кампенсаваныя адмоўнымі. Пры высокіх тэмпературах можа адбывацца іанізацыя атамаў, пры гэтым зарады падзяляюцца, і рэчыва становіцца, як кажуць, «квазінейтральным». Гэта значыць, нейтральным застаецца ўсё воблака рэчыва ў цэлым, а асобныя яго часціцы нейтральнымі быць перастаюць. Тое ж, мабыць, можа адбывацца і з адронным рэчывам — пры вельмі высокіх энергіях, колер выходзіць на волю[5] і робіць рэчыва «квазібясколерным»[3].

Як мяркуецца, рэчыва Сусвету знаходзілася ў стане кварк-глюённай плазмы ў першыя імгненні пасля Вялікага Выбуху[6]. Зараз кварк-глюённая плазма можа на кароткі час утварацца пры сутыкненнях часціц вельмі высокіх энергій.

Эксперыментальная дадзеныя

Кварк-глюонная плазма была атрымана эксперыментальна на паскаральніку RHIC Брукхейвенскай нацыянальнай лабараторыі ў 2005 годзе. У лютым 2010 года там жа была атрымана тэмпература плазмы ў 4 трыльёны градусаў Цэльсія [7]. Максімальную тэмпературу — звыш 10 трыльёнаў градусаў — атрымалі ў лістападзе 2010 года на ВАК [8].

Гл. таксама

  • Кваркавая зорка

Зноскі

  1. Кварк-глюонная плазма. Физическая энциклопедия. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2013. Праверана 30 сакавіка 2014.
  2. Жарче Солнца. Все о плазме. Лента.Ру (28 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2014. Праверана 26 студзеня 2014.
  3. В. Л. Коротких. Взрыв горячей ядерной материи. old.sinp.msu.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2013.
  4. И. Ройзен. Кварк-глюонная плазма. Наука и жизнь (1 сакавіка 2001). Праверана 9 жніўня 2013.
  5. Артыкул Архівавана 20 жніўня 2012. на сайце Брукхейвенской лабараторыі ад 15 лютага 2010 года (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.