Кванджу
горад у Паўднёвай Карэі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Паўднёвай Карэі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кванджу́ — шосты па велічыні горад у Паўднёвай Карэі. Горад прамога падначалення, які не ўваходзіць у склад якой-небудзь правінцыі, аднак тут размешчаны ўрад правінцыі Чала-Намдо.
Горад прамога падначалення
Кванджу
광주 광역시 光州廣域市
| ||||||||||||||||||||
Заснаваны ў 57 г. да н.э. Быў адным з адміністрацыйных цэнтраў дзяржавы Пэкчэ. Тут узнік стыль карэйскай паэзіі каса.
У 1914 годзе горад быў злучаны з Сеулам чыгункай. Пасля гэтага стала бурна развівацца прамысловасць.
У 1929 годзе, у перыяд японскага каланіяльнага кіравання, канфлікт паміж японскімі і карэйскімі студэнтамі выліўся ў рэгіянальную дэманстрацыю, кульмінацыяй якой стала магутнае паўстанне карэйскага народа супраць японцаў.
У маі 1980 года ў Кванджу адбыліся адно з самых масавых антыўрадавых выступленняў у гісторыі краіны, накіраванае супраць ваеннага ўрада Чон Ду Хвана. Удзельнікі выступлення больш трох сутак кантралявалі горад, высоўваючы да ўлад краіны патрабавання правесці дэмакратызацыю грамадства і пакараць вінаватых у карупцыі высокапастаўленых чыноўнікаў; кіраўніцтва краіны звярнулася да сілы, агульная колькасць ахвяр склала не менш за 100, і па некаторых ацэнках дасягае 2000. Гэты інцыдэнт атрымаў назву «Паўстанне ў Кванджу».
Добра развіта тэкстыльная прамысловасць, аўтамабілебудаванне, піваварства, вырошчванне рысу.
У Кванджу з 2004 года працуе метрапалітэн.
У 2012 годзе ў Кванджу прайшла XVII Міжнародная астранамічная алімпіяда. У 2015 годзе ў Кванджу пройдзе летняя Універсіяда.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.