![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Katmai_Crater_1980.jpg/640px-Katmai_Crater_1980.jpg&w=640&q=50)
Катмай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Катмай (англ.: Katmai) — дзеючы стратавулкан, або па-іншаму слаісты вулкан, на поўдні паўвострава Аляска, размешчаны на тэрыторыі нацыянальнага парку Катмай. Вулкан, які дасягае 10 км у дыяметры, мае цэнтральную кальдэру, запоўненую возерам, памерамі 4,5 × 3 км, якая ўтварылася пры вывяржэнні вулкана Наварупта ў 1912 годзе. Максімальная вышыня Катмая, на якой і ляжыць кальдэра, — 2047 метраў над узроўнем мора. У 1975 годзе водная паверхня кратарнага возера знаходзілася на вышыні каля 1286 метраў, а разліковая вышыня, на якой знаходзілася дно кальдэры, склала 1040 метраў.
Хуткія факты Катмай, Краіна ...
Катмай | |
---|---|
![]() Кратарнае возера вулкана Катмай у верасні 1980 года | |
Краіна | |
Рэгіён | Аляска |
Горная сістэма | Алеуцкі хрыбет |
Форма вулкана | стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | 1912 |
Вышыня вяршыні | 2047 м |
![]() |
Закрыць