Алеуцкі хрыбет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алеу́цкі хрыбет — горны хрыбет на паўвостраве Аляска, у Ціхаакіянскім поясе Кардыльераў Паўночнай Амерыкі; тэрыторыя ЗША.
Хуткія факты Алеўцкі хрыбет, Краіна ...
Алеўцкі хрыбет | |
---|---|
англ. Aleutian Range | |
Краіна | |
Рэгіён | Аляска |
Перыяд утварэння | неаген, антрапаген |
Даўжыня | 850 км |
Вышыня | 3108 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня каля 850 км. Ланцуг вулканічных конусаў вышынёй 2500—3000 м. Найбольшая вяршыня — гара Рэдаут (3108 м). 10 дзеючых вулканаў (Іліямна, Катмай, Паўлава і інш.). На схілах субарктычныя лугі, горная тундра. На вяршынях шматгадовыя снягі і ледавікі.