![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/82/Challenger_Ferry_Flight_Flyover_of_Lyndon_B._Johnson_Space_Center.jpg/640px-Challenger_Ferry_Flight_Flyover_of_Lyndon_B._Johnson_Space_Center.jpg&w=640&q=50)
Касмічны цэнтр імя Ліндана Джонсана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касмічны цэнтр імя Ліндана Джонсана (англ.: The Lyndon B. Johnson Space Center, JSC) — цэнтр NASA па распрацоўцы пілатуемых касмічных караблёў, навучанню астранаўтаў і падрыхтоўцы пілатуемых касмічных палётаў, цэнтр кіравання і кантролю за касмічнымі палётамі. Цэнтр уяўляе сабой комплекс са 100 будынкаў на тэрыторыі плошчай 656 гектараў на паўднёвы ўсход ад Х’юстана.[1] У цэнтры праходзяць падрыхтоўку як астранаўты ЗША, так і астранаўты краін-партнёраў. Першапачаткова цэнтр зваўся «Цэнтр пілатуемых касмічных палётаў» (англ.: Manned Spacecraft Center) і быў пабудаваны ў 1963 годзе на зямлі, перададзенай кампаніямі Humble Oil і Refining Company Універсітэту Райса пры ўмове, што той выступіць у ролі часовага пасродніка і прапануе гэтыя землі NASA[2], што ўніверсітэт і зрабіў у 1960 годзе. 19 лютага 1973 года цэнтр быў пераназваны ў гонар экс-прэзідэнта ЗША, выхадца Тэхаса, Ліндана Джонсана.[3]
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/82/Challenger_Ferry_Flight_Flyover_of_Lyndon_B._Johnson_Space_Center.jpg/640px-Challenger_Ferry_Flight_Flyover_of_Lyndon_B._Johnson_Space_Center.jpg)