Картыніцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карты́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Картынічы.
Хуткія факты Картыніцкі сельсавет, Краіна ...
Картыніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Лельчыцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Картынічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 17 снежня 1959 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Маркоўскага сельсавета[1].