From Wikipedia, the free encyclopedia
Карпаратыўная калекцыя Белгазпромбанка — збор твораў мастацтва Белгазпрамбанка, які налічвае больш за 100 артэфактаў[1]. Ядро калекцыі складаюць творы мастакоў Парыжскай школы — ураджэнцаў Беларусі[2][3]. Калекцыя фарміруецца ў рамках рэалізацыі нацыянальнага гісторыка-культурнага праекта «Арт-Беларусь». 35 экспанатаў збору ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь[4][5].
Пачатак фарміравання калекцыі быў пакладзены ў 2011 годзе, калі Белгазпрамбанк у цесным узаемадзеянні з Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА (тагачасны старшыня камісіі — Уладзімір Шчасны) набыў у Надзін Нешавер, эксперта па Парыжскай школе 1905—1939 гг.[6], шэраг твораў Пінхус Крэменя, Міхаіла Кікоіна, Восіпа Любіча, Шрага Царфіна[7] — мастакоў Парыжскай школы яўрэйскага паходжання, якія нарадзіліся на Беларусі.
Далейшае папаўненне калекцыі банк ажыццяўляў праз пакупкі на сусветных аўкцыёнах («Крысціс», «Сотбіс», «Артк’юрыал», «Макдугалс») і ў прыватных уладальнікаў. У 2012 годзе на таргах «Крысціс» у Лондане Белгазпрамбанк набыў працы Марка Шагала «Закаханыя» (1981) і Хаіма Суціна «Вялікія лугі ў Шартры з віядукам» (каля 1934)[8] — першыя ў Беларусі арыгінальныя жывапісныя творы гэтых сусветна вядомых мастакоў. Аднак, найбольш каштоўным набыццём Белгазпрамбанка стала карціна Суціна «Ева»[9], набытая на аўкцыёне «Сотбіс» у 2013 годзе за 1 805 000 долараў — самы дарагі мастацкі твор, набыты за гады незалежнасці Беларусі[10].
У 2018 годзе ў Беларусі з’явілася трэцяя праца Суціна — палатно «Заснулая з кнігай. Мадлен Кастэн».[11] Партрэт набыты банкам у Вялікабрытаніі за £ 359 тыс.[12]
Дата правядзення | Назва выставы | Музей | Горад | Краіна |
---|---|---|---|---|
верасень 2012 — студзень 2013 | Мастакі Парыжскай школы з Беларусі[13] | Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | Мінск | Беларусь |
люты 2013 — красавік 2013 | Мастакі Парыжскай школы з Беларусі | Палац Румянцавых — Паскевічаў | Гомель | Беларусь |
май 2013 — ліпень 2013 | Мастакі Парыжскай школы з Беларусі | Віцебскі мастацкі музей | Віцебск | Беларусь |
март 2014 — ліпень 2014 | Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі | Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | Мінск | Беларусь |
верасень 2014 — лістапад 2014 | Мастакі Парыжскай школы з Беларусі[14] | Віленская карцінная галерэя | Вільнюс | Літва |
кастрычнік 2015 — лістапад 2015 | Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам | Палац мастацтва | Мінск | Беларусь |
люты 2016 — красавік 2016 | Час і творчасць Леона Бакста | Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | Мінск | Беларусь |
красавік 2016 — чэрвень 2016 | Час і творчасць Леона Бакста[15] | Віленская карцінная галерэя | Вільнюс | Літва |
ліпень 2016 — кастрычнік 2016 | Час і творчасць Леона Бакста[16] | Мастацкі музей «Рыжская біржа» | Рыга | Латвія |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.