Карл Тэадор Эрнст Зібальд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл Тэадор Эрнст фон Зібальд (ням.: Karl Theodor Ernst von Siebold; 16 лютага 1804, Вюрцбург — 7 красавіка 1885, Мюнхен) — германскі фізіёлаг і заолаг.
Карл Тэадор Эрнст фон Зібальд | |
---|---|
ням.: Karl Theodor Ernst von Siebold | |
Дата нараджэння | 16 лютага 1804(1804-02-16)[1] |
Месца нараджэння | Вюрцбург |
Дата смерці | 7 красавіка 1885(1885-04-07)[2][3][…] (81 год) |
Месца смерці | Мюнхен |
Грамадзянства | |
Бацька | Adam Elias von Siebold[d] |
Род дзейнасці | батанік, заолаг, фізіёлаг, выкладчык універсітэта, гінеколаг, анатам |
Навуковая сфера | фізіялогія, заалогія |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «C.Siebold». Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Siebold».
|
Вучыўся ў Гётынгене і ў Берліне.
У 1840 годзе Зібальд стаў прафесарам фізіялогіі і параўнальнай анатоміі ў Эрлангене, потым у Фрайбургу і Брэслау, дзе адначасова быў і дырэктарам Фізіялагічнага інстытута.
Для заснавання такога ж Інстытута ён быў запрошаны ў якасці прафесара фізіялогіі і параўнальнай анатоміі ў Мюнхен, дзе пазней стаў прафесарам заалогіі і першым дырэктарам Заалагічна-заатамічнага кабінета.
Зібальд унёс значны ўклад у развіццё заалогіі сваімі даследаваннямі па будове, ладу жыцця і размнажэнню ніжэйшых жывёл.
У 1849 годзе Зібальд пачаў выдаваць у Лейпцыгу разам з Альбертам Келікерам (1817—1905) «Zeitschrift fur wissenschaftliche Zoologie», адзін з лепшых заалагічных часопісаў.