курфюрст Баварыі (1777—1799) From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл Філіп Тэадор (ням.: Karl (oder Carl) Philipp Theodor; 10 снежня 1724, замак Дрогенбос, каля Бруселя — 16 лютага 1799, Мюнхен) — герцаг Юліх-Берга, курфюрст Пфальца з 1742 года (як Карл IV Тэадор), па выніках вайны за баварскую спадчыну (з 1777 года) — курфюрст Баварыі (як Карл II Тэадор).
Карл IV Тэадор | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 снежня 1724[1][2][…] |
||||||
Смерць |
16 лютага 1799[1][3][…] (74 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вітэльсбахі | ||||||
Бацька | Іаган Крысціян Зульцбахскі[d] | ||||||
Маці | Марыя Генрыета дэ Ла Тур д'Авернь[d] | ||||||
Жонка | Countess Palatine Elisabeth Auguste of Sulzbach[d][5] і Archduchess Maria Leopoldine of Austria-Este[d][5] | ||||||
Дзеці | Karoline Franziska Dorothea von Parkstein[d], Eleonore von Bretzenheim[d][6], Karoline von Bretzenheim[d], Karl August Friedrich Joseph von Bretzenheim[d][7], Friederike von Bretzenheim[d] і Stephan von Stengel[d] | ||||||
Член у | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Тэадор быў сынам Іагана Хрысціяна Пфальц-Зульцбахскага і Марыі Генрыэты дэ ла Тур д’Авернь, спадчынніцы маркграфства Бергенскага (па лініі маці, з дому Ліняў).
Пасля смерці маці ў 1728 годзе Карл Тэадор у 4-гадовым узросце атрымаў у спадчыну маркграфства Берген-оп-Зом, гарадок у Паўночным Брабанце. Праз 5 гадоў памёр яго бацька, і маленькі Карл Тэадор стаў пфальцграфам Зульцбахскім.
31 снежня 1742 года памёр курфюрст Пфальцкі Карл III Філіп, апошні прадстаўнік лініі пфальцграфаў Нойбургскіх дынастыі Вітэльсбахаў, і тытул курфюрста перайшоў у наступную па старшынстве лінію гэтага дому пфальцграфаў Зульцбахскіх. Так Карл Тэадор стаў курфюрстам Пфальца пад імем Карл IV.
Карл Тэадор быў адным з асвечаных манархаў Еўропы. Больш за ўсё яго займала падтрыманне Мангейма на ўзроўні іншых еўрапейскіх сталіц эпохі Асветніцтва. Ён заснаваў у Мангейме акадэміі навук і выяўленчых мастацтваў, апекаваўся прыдворнымі музыкантамі, шчодра адорваў Вальтэра і перапісваўся з ім. На лета перабіраўся са сваім дваром з Мангеймскай рэзідэнцыі ў Шветцынген.
Разам з тытулам курфюрста да яго перайшоў таксама тытул герцага Юліха і Берга. Сведчанне архітэктурных густаў Карла Тэадора — мініяцюрны палац Бенрат, выбудаваны ім для пражывання падчас прыездаў у Юліх-Берг.
У 1777 годзе пасля смерці апошняга курфюрста Баварыі з баварскай лініі Вітэльсбахаў Максіміліяна III Іосіфа Карл Тэадор стаў курфюрстам і герцагам Баварыі пад імем Карл II і пераехаў у Мюнхен, што справакавала т. зв. бульбяную вайну. Карл IV Тэадор пахаваны ў крыпце Тэатынеркірхэ ў Мюнхене.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.