Карл (вялікі герцаг Бадэнскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл Людвіг Фрыдрых (ням.: Karl Ludwig Friedrich von Baden; 8 чэрвеня 1786, Карлсруэ — 8 снежня 1818, Раштат) — вялікі герцаг Бадэна з 10 чэрвеня 1811 года. Апошні прадстаўнік старэйшай галіны роду Цэрынгенаў.
Карл Бадэнскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Karl von Baden | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл Фрыдрых | ||||||
Пераемнік | Людвіг I | ||||||
Нараджэнне |
8 ліпеня 1786 ці 8 чэрвеня 1786[1] |
||||||
Смерць |
8 снежня 1818[2] (32 гады)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Цэрынгены | ||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Karl Ludwig Friedrich von Baden | ||||||
Бацька | Карл Людвіг Бадэнскі | ||||||
Маці | Амалія Гесэн-Дармштацкая[d] | ||||||
Жонка | Стэфанія дэ Багарнэ[3] | ||||||
Дзеці | Луіза Амелія Бадэнская[d], Princess Josephine of Baden[d], Princess Marie Amelie of Baden[d], unnamed son von Baden[d][4] і Alexander Prinz von Baden[d][4] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын прынца Карла Людвіга Бадэнскага і Амаліі Гесэн-Дармштацкай, унук Карла Фрыдрыха Бадэнскага. Карл быў родным братам расійскай імператрыцы Лізаветы Аляксееўны. Стаў спадчынным прынцам Бадэна пасля смерці свайго бацькі ў 1801 годзе. 30 жніўня 1801 года быў узнагароджаны ордэнам Св. Андрэя Першазванага[5]. Праз дзесяць гадоў ён змяніў на прастоле дзеда Карла Фрыдрыха. Удзельнічаў у Венскім кангрэсе, на якім за Бадэнам былі замацаваныя тэрыторыі, набытыя ў Напалеонаўскіх войнах. У 1818 годзе ён выдаў новую канстытуцыю.
Карл рыхтаваўся да вяселля з баварскай прынцэсай Аўгустай, дачкой баварскага караля Максіміліяна, калі планы Напалеона перашкодзілі гэтаму вяселлю. Напалеон жадаў бачыць Аўгусту жонкай свайго пасерба Яўгенія Багарнэ і ў якасці кампенсацыі прапанаваў Карлу ажаніцца з траюраднай сястрой Яўгена Стэфаніяй дэ Багарнэ (1789—1860), якую Напалеон афіцыйна ўдачарыў і якой дараваў тытул прынцэсы Францыі. У красавіку 1806 года Карл і Стэфанія пажаніліся. У шлюбе нарадзіліся:
Пасля смерці Карла, які не пакінуў спадчыннікаў мужчынскага полу, трон Бадэна заняў яго дзядзька Людвіг I.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.