From Wikipedia, the free encyclopedia
Каржоўка-Галубоўка[2] (руск.: Коржо́вка-Голубо́вка) — сяло ў Клінцоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Каржовагалубоўскага сельскага паселішча.
Сяло
|
Сяло згадваецца з XVI ст. Спачатку сяло называлі то Каржоўкай, то Галубоўкай. Толькі ў XIX стагоддзі за ім замацавалася назва Каржоўка-Галубоўка.
Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года сяло ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
У Гомельскай губерні РСФСР з 1919 года, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, у якім пачынаецца калектывізацыя і ў сяле ствараецца калгас «Новая вёска». У 1931 годзе ствараюцца яшчэ тры калгасы «Чырвоная лазка», «Першы май», «Багунскі», у 1933 годзе былі ўтвораны яшчэ два калгасы «Будзённы» і «Варашылаў». Калгасы засноўваліся ў асноўным на коннай цязе і ручной працы.
З 22 чэрвеня 1941 года па 29 верасня 1943 года пад германскай акупацыяй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.