![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/Emblema_Durin.svg/langbe-640px-Emblema_Durin.svg.png&w=640&q=50)
Каралі народа Дурына
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралі народа Дурына (англ.: Kings of Durin’s Folk) — дынастыя правіцеляў гномаў у легендарыуме Толкіна[en].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/Emblema_Durin.svg/225px-Emblema_Durin.svg.png)
Гісторыя народа Дурына — аднаго з сямі кланаў гномаў Серадзем’я, найбольш магутнага і ўплывовага — прадстаўлена Толкінам адносна поўна. Некаторыя з правіцеляў народа Дурына адыгралі важныя ролі ў раманах «Хобіт» і «Уладар Пярсцёнкаў». Астатнія пералічаны ў Дадатку A кнігі «Вяртанне караля», а таксама ў іншых тэкстах Толкіна, у тым ліку ў «Няскончаных паданнях[en]» і «Гісторыі Серадзем’я[en]».
Першым каралём народа Дурына стаў Дурын I Бессмяротны. Ён заснаваў каралеўства Кхазад-Дум яшчэ ў Эпоху Дрэў. Каралеўства праіснавала да 1999 года Трэцяй Эпохі. Вымушаныя пакінуць Кхазад-Дум, гномы народа Дурына перасяліліся ў Эрэбор, дзе заснавалі Каралеўства-пад-Гарой. Яно было галоўным каралеўствам народа Дурына ў перыяд з 1999 па 2210 гады Трэцяй Эпохі. З 2210 па 2589 год народ Дурына жыў у Шэрых Горах. Тут гномы сутыкнуліся са шматлікімі нападамі драконаў, і пасля гібелі караля Даіна I пакінулі каралеўства. Частка народа вярнулася ў Эрэбор, іншыя — заснавалі каралеўства ў Жалезных Узгорках. Каралі Эрэбора кіравалі з 2590 па 2770 год, калі на Гару напаў дракон Смог. Вымушаныя пакінуць каралеўства, гномы прабылі ў выгнанні 170 гадоў. У 2941 годзе Торын Дубашчыт з групай гномаў, чараўніком Гандальфам і хобітам Більба адправіліся ў паход, вынікам якога стала вызваленне Эрэбора. Аднак, паколькі Торын у ходзе гэтых падзей быў забіты, то каралём узноўленага каралеўства стаў яго траюрадны брат Даін, кароль Жалезных Узгоркаў.
Імёны ўсіх каралёў народа Дурына — старажытнаскандынаўскія.