![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/Capellini.jpg/640px-Capellini.jpg&w=640&q=50)
Капеліні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Капеліні (італ.: capellini) — гатунак італьянскіх макаронных вырабаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/Capellini.jpg/640px-Capellini.jpg)
Капеліні ўяўляюць сабой вельмі тонкія, звычайна 0,88 мм у дыяметры, падобныя да спагеці макаронныя вырабы, якія належаць да традыцыйнай італьянскай кухні. Разам з блізкімі ім Капелі д'анджэла (Capelli d'angelo) з'яўляюцца самым тонкім з існуючых разнавіднасцяў італьянскіх макарон.
Капеліні гатуюць з пшанічнай мукі грубага памолу. Нягледзячы на малую таўшчыню, капеліні пры прыгатаванні не разварваюцца. Варацца ў кіпячай вадзе тры хвіліны. Капеліні служаць як дадатак пры падрыхтоўцы булёнаў альбо падаюцца да стала разам з лёгкімі соўсамі.