From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанці́н Віке́нцьевіч Мацюшэ́ўскі (22 жніўня 1917, в. Палюдава Віцебскай губерні — 17 кастрычніка 1999) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня Брэсцкага аблвыканкама (1964—1983), першы сакратар Магілёўскага абкама КПБ (1958—1964).
Канстанцін Вікенцьевіч Мацюшэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў |
||||||
Папярэднік | Васіль Луцкін (сельск.) Фёдар Рома (прам.) |
||||||
Пераемнік | Уладзімір Грыгор'еў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Сікорскі | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
Нараджэнне |
22 жніўня 1917 |
||||||
Смерць | 17 кастрычніка 1999 (82 гады) | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды |
Скончыў Аршанскае педагагічнае вучылішча (1938), настаўніцкі інстытут (1939), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (завочна). Член УКП(б) з 1940 г.
З 1938 года быў дырэктарам Раснянскага дзіцячага дома[2].
У 1940—1946 гадах у РСЧА. З 1946 года на партыйнай рабоце — інструктар Пінскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, загадчык Аддзелам партыйных, прафсаюзных і камсамольскіх органаў Пінскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, з 1948 года 2-і, пасля 1-ы сакратар Давыд-Гарадоцкага раённага камітэта КП(б) Беларусі. У 1956—1958 гг. першы сакратар Пінскага гаркама КПБ[3].
З 7 лютага 1958[4] па студзень 1963 года першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, пасля раздзялення абласных камітэтаў на сельскія і прамысловыя ўзначаліў Магілёўскі сельскі абласны камітэт КПБ[5], а 10 снежня 1964 года быў вызвалены ад абавязкаў Старшыні[6].
З 11 снежня 1964 года ўзначаліў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт і быў яго старшынёй да выхаду на пенсію ў 1983 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.