горад, сталіца Гвінеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Конакры[1] (фр.: Conakry) — сталіца Гвінеі, размешчана ў заходняй частцы краіны, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Адначасова з’яўляецца сталіцай гвінейскага рэгіёну Канакры. Колькасць жыхароў складае каля 2 млн чалавек.
Горад
Конакры
Conakry
| ||||||||||||||||
Горад з’яўляецца самым буйным горадам краіны, культурным, навуковым і прамысловым цэнтрам. Тут знаходзіцца вялікі марскі порт, праз які ідзе большая частка знешняга гандлю краіны, міжнародны аэрапорт.
Канакры быў заснаваны ў 1880 годзе. У 1884 годзе горад быў заваяваны французамі, і ў канцы ХІХ стагоддзя Канакры стаў сталіцай пратэктарату Rivieres de Sud, а потым Французскай Гвінеі.