From Wikipedia, the free encyclopedia
Кампо́т (фр.: compote), або ўзвар — напой з садавіны і/або ягад, часцей сушаных, згатаваных у вадзе, часта з цукрам.[1]
Слова кампот паходзіць з французскага фр.: compote, пазычанага з лацінскай (лац.: componere — складаць, змешваць)[2]. Да з’яўлення слова кампот у XVIII ст., падобныя напоі беларусы называлі ўзварамі. Гатавалі звычайна з сушаных фруктаў — груш, яблыкаў, чарнасліву, сліваў, разынак[2], але і са ўсёй ядомай садавіны і ягад. Узварамі называлі таксама адвары зёлак і пад.[3] Назва паходзіць ад заварваць, бо садавіну маглі толькі даводзіць да кіпення, потым не варыць, а настойваць. Часам узвары называлі і юшкамі.
Узвар (кампот) — традыцыйны напой краін Усходняй, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы. Узвар быў святочнай стравай, якую падавалі да каляднай куцці.
Кампоты лічацца лепшымі пладова-ягаднымі кансервамі, іх захаванасць забяспечваецца стэрылізацыяй. У 1885 годзе Люцына Чверчакевічова ў сваёй кнізе рэцэптаў пісала, што кампот захоўвае садавіну так добра, што яна мае выгляд свежай[4]. Большасць кампотаў гатуюць з цукрам, але гэта не абавязковы інгрэдыент.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.