Камбінаторыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камбінато́рны ана́ліз, ці камбінато́рыка — раздзел дыскрэтнай матэматыкі, які вывучае канечныя мноствы і разнастайныя варыянты спалучэнняў іх элементаў, а таксама заканамернасці пры выбарцы элементаў па зададзеных правілах. Кожнае правіла вызначае спосаб пабудовы некаторай канструкцыі (камбінаторнай канфігурацыі — перастаноўкі, размяшчэння, спалучэння ці інш.) з элементаў зыходнага мноства.
Найважнейшыя паняцці камбінаторыкі:
Метады камбінаторнага аналізу выкарыстоўваюцца ў тэорыі імавернасцей, тэорыі лікаў і інш. Мэта камбінаторыкі — вывучэнне камбінаторных канфігурацый, пытанняў іх існавання, алгарытмаў пабудавання, рашэнне задач на пералічэнне.