From Wikipedia, the free encyclopedia
Каліё́па (стар.-грэч.: Καλλιόπη — «красамоўная») у старажытнагрэчаскай міфалогіі — муза эпічнай паэзіі[1], навукі і філасофіі. Па этымалогіі Дыядора, атрымала імя ад выгуку цудоўнага слова (καλή і εὐέπεια)[2].
Старэйшая дачка Зеўса і Мнемасіны. Маці Арфея і Ліна ад Апалона (ці ад Эагра[3]). Па адной з версій, маці Рэса[4]. Па версіі, нарадзіла ад Апалона Гамера[5]. Часам згадваецца як маці карыбантаў.
Па Гесіёду, выдаецца сярод музамі, ідзе за царамі[6]. Яе згадваюць Алкман[7], Стэсіхор[8]. Да яе звяртаецца Вергілій[9]. Дзіянісій Медны ў элегіях зваў паэзію «крыкам Каліёпы»[10].
Малявалася з васковымі таблічкамі і стыласам (палачкай для пісьма). Шанавалася ў Локрах эпізефірскіх[11].
Імем Каліёпы названы астэроід (22) Каліёпа, адкрыты ў 1852 годзе. Імем музы таксама названы музычны інструмент каліёпа
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.